У мінулую суботу патэлефанавала адна вельмі добрая сяброўка, з якой я пазнаёміўся гэтым летам у Кіеве. Яна прыехала ў Мінск. Сустрэліся. Было вельмі прыемна пагаварыць з ёй пра жыццё, пра кіеўскія прыгоды...
Між іншым, яна казала аб сваіх уражаннях ад Мінску, а я думаў пра Кіеў і параўноўваў яго з горадам на Свіслачы, з якім за чатыры гады маё жыццё звязалася настолькі, што я не магу па-свойму не любіць яго. Але мне не да спадобы гэтая прамавугольная прыгажосць вялікіх будынкаў, гэтыя доўгія прамыя вуліцы, вялікія плошчы..
А Кіеў мне вельмі спадабаўся: ён трошкі закручаны (не такі прамы, як Мінск), таямніча старажытны (з яго храмамі і саборамі), і нават чымсьці незвычайны (не ведаю чым, але калі ты там, гэта вельмі бачна). І там сапраўды прыгожа, не так хаатычна сабе адчуваеш, як, напрыклад, у Маскве (Масква наогул брррррррр проста, яна "забіла" мяне адразу: толькі я апынуўся на беларускім вакзале, як тут жа адчуў, што гэты горад мяне не любіць, і што я ніколі не буду любіць яго).
Гледзячы на ўсё гэтыя пачуцці, я вырашыў выкласць некалькі фотак Кіеву, так як я гэта рабіў з Масквой. Фоткі вялікія (па 120 - 200 кб) і іх шмат.
( Кіеў )
|
© Андрэй Більжо
Я тут падумаў, што баяцца, калі ў нашага адзінага ёсьць два сыны? Будзе на каго і краіну пакінуць..
|
via drugoi
Аналітычнае агенцтва Economist Intelligence Unit упершыню склала, так званы, Сусветны Індэкс Міру (Global Peace Index), у якім спецыялісты агенцтва вызначылі міралюбнасьць розных краін па 24 крытэрыям, у прыватнасьці, па абьёме вайсковых выдаткаў, адносінам з суседзямі, узроўню арганізаванай злачыннасьці і г.д.
Беларусь, як бачна, не была праіндэксавана. Не думаю, што ў ААН, як і ў Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаваньняў (менавіта іх дадзеныя былі выкарыстаны) зусім няма звестак пра краіну, проста ў нас такі рэжым, што эўрапейцы самі не ведаюць, як на яго рэагаваць..
А ў нас дык ўсё добра. Не, канешне магчыма па галаве атрымаць, калі нехта раптам ўздумае абараняць свае правы. А так - прыгажосьць! Таму, лепш вучыцеся, працуйце, жывіце і нават хай у вас не ўзнікне думка, што ад вас нешта залежыць. Ўсе вырашаць за вас. А як думаць, вам скажуць па тэлевізары.. А яшчэ ў нас вельмі не УТАПІЧНАЯ апазіцыя, якая змагаецца за свабоду, і гаворыць адну толькі праўду!
|
|
Калі ўсе нармалёвыя людзі Беларусі, усе самыя лепшыя і самыя звычайныя яе прадстаўнікі, самыя прыгожыя і сьвядомыя хлопчыкі і дзяўчынкі: вучні школ, студэнты і іншыя асобы крыху пасталей і сурьёзней, атрымліваюць асалоду ад гэткіх сонечных дзянькоў, што ўсталяваліся цяпер, і з усяе моцы адпачываюць сабе на карысьць, я сяджу і пішу праграмы..
Калі беларусы і беларусачкі ходзяць адзін з адным па нашых амаль што свабодных гарадах, трымаюцца за рукі і вельмі кахаюць адзін аднаго, дыхаюць амаль што свабодным вельмі чыстым травеньскім паветрам, катаюцца ў перапоўненых аўтобусах, вусатых тралейбусах і хуткіх цягніках, апошнія разы карыстаючыся, як высьветлілася, зусім не патрэбнымі ім ільготамі, а некаторыя (вось павезла!) ездзяць адпачываць на самае лепшае ў сьвеце Мінскае мора, каб пазагараць і добра правесьці свой час, я сяджу і пішу праграмы..
І не тое каб я маньяк нейкі, і не тое, што ў БДУІР вучуся, і не тое каб праца... Проста, я сяджу і пішу іх.. Зараз. А тут і сесія падыйшла (дарэчы, віньшую ўсіх!). І падумаў я, што трэба курсач напісаць. Сябе. Вось і пішу.
Вось так бы сядзеў, сядзеў, нікуды не выходзіў бы:
- Лёша, паехалі на Мінскае мора? - Ай, справы, вучоба, ды й наогул... - адказваю я. - Сёньня ж выхадны!! - А? Насамрэч!? Ну і што з таго? - Можа, у цябе тэмпература? - ..
- А давай сустрэнімся!? - Давай у наступны раз. Добра? А то ў мяне зараз...
- Мы тут сёньня зьбіраемся... - Сёньня без мяне...
Ну і гэтак далей.
У-у-у-у-у... Відаць я сапраўды маньяк. Толькі сам не ведаю які. І так бы сядзеў бы сябе і нічога б не здарылася і "было б усё добра", але ж не, стукнула нешта ў галаву а палове адзінаццатага, сабраўся я і пайшоў на вуліцу. Думаю, чым я горш, пайду і я шчасьця пашукаю.
Ну і блукаю я гэткім чынам па Менску. Марожанае сабе купіў. Добра так. Вось, думаю, які я малайчына, што вылез з-за кампутара на свет Божы, як прыгожа навокал, як цёпла, хараство! Толькі гляджу, нешта маланкі недалёка зіхацяць, і вецер усё мацней, але не зьвяртаю ўвагі - іду далей.
І тут як дасьць добры такі дождж, навальніца нават. І ўсё больш і больш! Народ як драпане хто куды, каб схавацца.. А я іду далей, марожанае ем. Няхай, думаю, што дожджыка баяцца? Так і ішоў.
Калі пачаўся град, незнарок зьявілася думка, што лепш бы сядзеў я дома і праграмы пісаў.. Але думка была з тых, якая амаль адразу ж знікае, як толькі прамільгне.
Прыйшоў дахаты мокры, але ў добрым настроі. Сабака соладка дрымаў на падлозе. Асьцярожна, каб не спужаць яго сон, я прайшоў у свой пакой і сеў за кампутар.
|
Знайшоў у інтэрнэце дадзеныя аб дзіцячай смяротнасьці, нядаўна апублікаваныя арганізацыяй "Save The Children". Беларусь, па гэтым паказчыку, займае 34 месца з 140 краін, апублікаваных у справаздачы. Такім чынам, дзіцячая (да 5 год) смяротнасьць у нашай краіне складае 1,3 %. паказчык дзіцячай смяротнасьці ў развітых краінах:

"Save The Children" таксама прааналізавала, наколькі абаронена жыцьцё маці і дзяцей у кожнай з краін. Беларусь займае 30 месца. ( Паглядзець індэкс мацярынства )Настрой: не люблю эўрабачаньне!
|
|
масква
|
Apr. 19th, 2007 @ 01:15 am
|
|---|
Вось. З'ездзіў у Маскву. Шчыра кажучы, не спадабалася мне там.. Ніякага стылю. Але было на што паглядзець.
Выкладваю фоткі*. !!! Памерам 200 - 270 кБ кожная !!!
( Ні ў якім разе не націскайце сюды!!! :)) )
* - ёсьць і не мае.
|
| » чымсьці на людзей падобна |

Apr. 14th, 2007 @ 05:14 pm
|
| » сижу тут.. |
Приехал на родину.
С утра меня безжалостно разбудили и заставили ходить вместе с отцом по городу, выполняя поручения женской половины моей семьи. Потом сидел, книжки читал. Сейчас выгнал сестру из-за компьютера и начал лазить по Нету. Большим тут, в принципе, заняться нечем.
За окном ярко светит солцне, практически +10 по цельсию. Тихо и спокойно. Но скучно.
Вчера ехал с другом автостопом. Стоим на трассе под Ивацевичами, темно, собачий холод, ветер.
-- Да, романтика! -- Да.. Только хооолодно :( -- Зато будет, что вспомнить! Так бы сидел сейчас, писал всякую чушь в своём ЖЖ. -- Да.. -- Да.. *слышно, как стучат зубы* 
Apr. 7th, 2007 @ 04:47 pm
|
| » пра дзяржаву |
Усе мараць жыць у свабоднай і шчаслівай краіне, аднак беларусам, хутчэй за ўсё, у бліжэйшыя гадоў 10 такія перспектывы не сьвецяць. Пасля 25-га я зрабіў для сябе некаторыя высновы, упэўніўся, што нават слова "свабода" кожны разумее па-свойму, нічога канкрэтнага не пачуў і ад лідэраў апазіцыі, яшчэ больш убачыў тупасьць дзеючай улады. А яшчэ падумаў, што ў маім жж амаль няма "разумных" допісаў на глябальныя тэмы..
Такое пачуцьцё, што ўсе жывем у казцы, строім для сябе нейкія ідэалы добрай дзяржавы і змагаемся "за свабоду".. Аднак у гістарычнай рэальнасці няма месца ідэалам. Тут прысутнічаюць толькі факты. няма ніякіх ісцін, ёсць толькі факты. няма ніякіх чыньнікаў, ніякай справядлівасьці, ніякіх кампрамісаў, ніякай канчатковай мэты, ёсць толькі факты. Той, хто гэтага не разумее, хай піша кнігі аб палітыцы, але не робіць такім чынам палітыкі. У рэальным сьвеце няма дзяржаў пабудаваных на ідэалах, а ёсць толькі самі сабою вырасшыя дзяржавы, як чалавек, аб якім нельга сказаць якім ён будзе заўтра. Гэты рост можа толькі развівацца альбо таленавітымі дзяржаўнымі дзеячамі ў першапачаткова зададзеным кірунку, альбо ідэалістамі ў кірунку іх перакананьняў, г.зн. у  н і к у д ы .
Такая вось арганізацыя рэальных дзяржаў, у адрозненьне ад тых, што ствараюцца на паперы або ў галовах навукоўцаў-разумнікаў. Не існуе такой лепшай, праўдзівай і справядлівай дзяржавы, якая была бы прыдумана, а затым створана ў жыцьці. Кожная дзяржава, якая з'яўляецца ў гісторыі, ўнікальна, і яна кожную секунду неўзаметку змяняецца, нават калі жыве ў рамках самай строгай канстытуцыі. Таму такія словы, як "дэмакратыя", "рэспубліка", "свабода", у кожным пэўным выпадку азначаюць нешта іншае і становяцца пустой фразай, калі іх ужываюць як фіксаваныя паняцьці, што здараецца на кожным кроку...
Аднак, гэта не дрэнна і не добра. Проста так ёсьць.
Apr. 5th, 2007 @ 12:47 am
|
| » з жыцьця |
Ёсьць толькі два спосаба кіраваць жанчынай..
( Read more... )
Apr. 1st, 2007 @ 12:46 am
|
| » .. |
Як заўсёды пашчасьціла і трапіў у самую гушчыню падзей. Але ўсё добра. Мабаць апішу потым, а так пішу адмыслова для altavetra, якая прасіла напісаць які-небудзь допіс, калі я прыйду да хаты. Што і зрабіў.
Mar. 25th, 2007 @ 11:14 pm
|
| » 25 (UPDATE. Дзень НяВолі) |

чакаю адказаў на ??
UPDATE. Анічога новага! Адны й тыя ж гаворкі. Бачыў як амапаўцы зьбілі Мілінкевіча і яго жонку. Нічога, мужны дзядзька, трымаўся. У гэтым малайчына. Але ж 10 тысяч.. Дзе астатнія? Дзе вы? Гэта вельмі мала!
Было весела. Так. Каля гума, калі па Нямізе шлі, каля "Масквы", на Акадэміі толькі "стос пустых размоў". Але на гэтым "драйве" доўга не працягнеш.
Але дзякуй сябрам, якія былі са мной. Дзякуй усім хто выйшаў. Сьвята адбылося.
Mar. 24th, 2007 @ 05:46 am
|
| » сказки |
Нарвался на интересную жж-фишку. Сказки генерит. Вот, можете ознакомиться, что у меня получилось:
( Про слугу )
Лично мне сказка очень понравилась :))
Mar. 21st, 2007 @ 03:27 am
|
| » Вясна, блін! |
У кожнага чалавека сваё жыцьцё, і ніхто, нават калі вельмі захацець, не можа застацца тым, кім быў не то што год, а хвіліну назад. Бо жыцьцё - ёсць рух. І каб быць шчаслівым, трэба навучыцца не шкадаваць аб мінулым, не марыць аб будучыні, а радавацца кожнаму імгненьню сёньня. Навакольныя нас людзі змяняюцца сапраўды гэтак жа, як і мы. І абсурдна вінаваціць іх у тым, што яны не тыя, што былі раней. Трэба альбо прымаць іх такімі, якімі яны сталі і з радасьцю адчыняць іх зноўку, альбо не прымаць і.. "фініта ля камедіа!".

Mar. 12th, 2007 @ 02:28 pm
|
| » The medium |
Вялікі дзякуй аднаму з лепшых аднагрупнікаў s1e за арганізаваньне медыўма!!!
Feb. 28th, 2007 @ 04:16 am
|
|